ЛУКАЦЬ – вёска ў Першамайскім сельсавеце.

У 1785 годзе вёска Чавускага павета, 16 двароў, 117 жыхароў, прыватнае ўладанне.
У 1849 годзе ў складзе казённага Мсціслаўскага маёнтка, 12 двароў, 88 жыхароў, карчма.
У 1897 годзе вёска Радамльскай воласці, 19 двароў, 127 жыхароў.
У 1909 годзе 16 двароў, 112 жыхароў. З 20.08.1924 года у Суслаўскім сельсавеце Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР (да 26.07.1930 года), з 08.07.1931 года – у Чавускім, з 12.02.1935 года і з 29.12.1989 года – у Дрыбінскім раёне, з 14.10.1959 года – у Першамайскім сельсавеце Горацкага раёна.
У 1926 годзе 29 двароў, 153 жыхары. У 1930 годзе арганізаваны калгас “Ленінскі шлях”.
З 1957 года вёска ў складзе саўгаса “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна).
На 01.01.2004 года 32 двары, 44 жыхары.