БІР – вёска ў Першамайскім сельсавеце.

У 1643 годзе – сяло ў Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі, у Аршанскім павеце Рэчы Паспалітай, 7 валок зямлі. У 1722 годзе вёска, 7 двароў. У 1785 годзе – вёска, 12 двароў, 116 жыхароў у Чавускім павеце Расійскай імперыі, уладанне В.Я.Чычагава. У1847 годзе в. Бір уваходзіла ў склад маёнтка Трылесіна, уладанне Перасвет-Солтана і налічвала 22 двары, 141 жыхара, 240 дзесяцін зямлі сялянскага карыстання. У1897 годзе – у Дрыбінскай воласці, 11 двароў, 88 жыхароў. У 1909 годзе – 16 двароў, 123 жыхары. З 20.08.1924 года - у Гаспадоўскім (з 1939 года – Першамайскі)сельсавеце Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі (да 26.07.1930 года), з 08.07.1931года і з 16.09.1959 года – у Горацкім, з 12.02.1935 года і з 29.12.1989 года – у Дрыбінскім раёне. У 1926 годзе – 33 двары, 168 жыхароў. У 1930 годзе арганізаваны калгас “Чырвоны сад” (у 1932 годзе 14 гаспадарак). У 1940 годзе – 45 двароў, 210 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 29 вясковых дамоў, загубілі 13 жыхароў. З 1950 года вёска ў складзе узбуйненага калгаса “Бальшавік”, з 1956 года вёска ў складзе калгаса “Камінтэрн”. З 19.04.1957 года – у складзе саўгаса “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна). На 01.01.2004 года – 14 двароў, 16 жыхароў.