вёска Шчокатава

Дата: 29 апреля 2021 в 08:38, Обновлено 29 апреля 2021 в 22:27

Шчокатава (да 17.07.1967 года існавалі 2 вёскі: Вялікае Шчокатава і Малое Шчокатава) – вёска ў Першамайскім сельсавеце.

У 1785 годзе вёска Шчокатава, 36 двароў, 264 жыхары, прыватнае ўладанне ў Чавускім павеце. Размяшчалася па берагах ракі, працаваў млын. У 1849 годзе фальварак Шчокатава і 2 вёскі: Вялікае (34 двары, 233 жыхары, карчма, млын і пруд) і Малое (5 двароў, 46 жыхароў, млын і пруд) Шчокатава, у складзе казённага Мсціслаўскага маёнтка. У фальварку меўся амбар, якім карысталіся жыхары вёсак. З 1879 года маёнтак Шчокатава (134 дзесяціны зямлі) знаходзіўся ва ўладанні Ф.Бушынскага. У 1897 годзе вёскі: Вялікае Шчокатава, 62 двары, 459 жыхароў, хлебазапасны магазін, і Малое Шчокатава, 12 двароў, 84 жыхары, у Радамльскай воласці. У 1909 годзе ў вёсках адпаведна: 74 двары, 445 жыхароў, і 15 двароў, 86 жыхароў; працавала школа (у 1927 годзе – 4-х гадовая, абслугоўвала 7 населеных пунктаў. З 20.081924 года вёска знаходзілася ў Суслаўскім сельсавеце Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі(да 26.07.1930 года), з 08.07.1931 года ў Чавускім, з 12.02.1935 і з 29.12.1989 года ў Дрыбінскім раёнах, з 14.10.1959 года ў Першамайскім сельсавеце і Горацкім раёне. У 1926 годзе на месцы сучаснай вёскі існавалі 8 населеных пунктаў: вёска Вялікае Шчокатава, 65 двароў, 358 жыхароў, аднайменныя хутары - №1 (3 двары, 10 жыхароў), №2 (4 двары, 26 жыхароў), пасёлкі - №1 (9 двароў, 98 жыхароў), №2 (5 двароў, 27 жыхароў), №3 (15 двароў, 80 жыхароў), №4 (28 двароў, 159 жыхароў) і вёска Малое Шчокатава, 30 двароў, 152 жыхары. У 1930-я гады створаны калгас “Чырвоны Кастрычнік”. У 1940 годзе было 146 двароў. За гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўскія карнікі спалілі 61 вясковую гаспадарку. З  19.04.1957 года вёска ў саўгасе “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна). У 1967 годзе з вёскай зліўся пасёлак Суслаўка. На 01.01.2004 года 67 двароў, 112 жыхароў. Магазін.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.