вёска СЛАБОДКА

Дата: 29 апреля 2021 в 08:31, Обновлено 29 апреля 2021 в 22:33

СЛАБОДКА

(ШЧОКАТАЎСКАЯ СЛАБОДКА) – вёска ў Першамайскім сельсавеце.

У 1785 годзе вёска Чавускага павета, 10 двароў, 54 жыхары, прыватнае ўладанне. У 1849 годзе налічвала 9 гаспадарак, 63 жыхары, знаходзілася ў складзе казённага Мсціслаўскага маёнтка. У 1897 годзе 16 двароў, 116 жыхароў, у Радамльскай воласці. З 20.08.1924 года ў Суслаўскім сельсавеце Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР (да 26.07.1930 года), з 08.07.1931 года ў Чавускім, з 12.02.1935года і з 29.12.1989 года зноў у Дрыбінскім раёне, з 14.10. 1959 года ў Першамайскім сельсавеце Горацкага раёна. У 1931 годзе створаны калгас “Шлях бедняка” (пазней атрымаў назву “Чырвоная Слабодка”). З 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса “Чырвоны Кастрычнік” (3 калгасы), з 19.04.1957 года ў саўгасе “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна). На 01.01.2004 года 9 двароў, 13 жыхароў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.