БАРАДЗЁНКІ – вёска ў Першамайскім сельсавеце.
У 1785 годзе – вёска, 22 двары, 65 жыхароў, у складзе маёнтка Галавічы Чавускага павета, уладанне В.Я.Чычагава. У 1847 годзе вёска 21 двор, 125 жыхароў, 240 дзесяцін зямлі, уваходзіла ў склад маёнтка Трылесіна, уладанне А.Н.Перасвет-Солтана. У 1897 годзе – 40 двароў, 255 жыхароў, працавалі ветраны млын, школа граматы, у Дрыбінскай воласці. У1909 годзе – 43 двары, 297 жыхароў. З 20.08.1924 года - у Гаспадоўскім (з 1939 года – Першамайскі)сельсавеце Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі (да 26.07.1930 года), з 08.07.1931года і з 16.09.1959 года – у Горацкім, з 12.02.1935 года і з 29.12.1989 года – у Дрыбінскім раёне. У 1926 годзе у вёсцы 74 двары, 424 жыхары. У 1929 годзе створаны калгас “Бальшавік” (у 1932 годзе аб’ядноўваў 31 гаспадарку). У 1940 годзе – 36 двароў, 197 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў верасні 1943 года гітлераўцы спалілі 31 вясковы двор, загубілі 7 жыхароў. Вызвалена вёска ў чэрвені 1944 года. Пасля вайны адбудавана. З 19.04.1957 года – у складзе саўгаса “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна). На 01.01.2004года – 36 двароў, 56 жыхароў, магазін.