вёска ЖАКАЎКА

Дата: 28 апреля 2021 в 22:42, Обновлено 29 апреля 2021 в 22:37

ЖАКАЎКА – вёска ў Першамайскім сельсавеце.

У 1909 годзе – пасёлак, 9 двароў, 37 жыхароў, у Радамльскай воласці Чавускага павета. З 20.08.1924 года – у Суслаўскім сельсавеце Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР (да 26.07.1930 года), з 08.07.1931 года – у Чавускім, з 12.02.1935 года і з 29.12.1989 года – у Дрыбінскім раёне, з 14.10.1959 года – у Першамайскім сельсавеце Горацкага раёна. У 1926 годзе аднайменныя вёска, 21 двор, 117 жыхароў і пасёлак, 8 двароў, 44 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну вызвалена ў чэрвені 1944 года. З 1957 года вёска знаходзіцца ў складзе саўгаса “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна). На 01.01.2004года – 16 двароў, 20 жыхароў. Вёска – радзіма Героя Савецкага Саюза Д.Г.Сухарава (12.06.1904 – 04.03.1982).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.