Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

вёска ПЕРШАМАЙСК

Дата: 28 апреля 2021 в 22:57, Обновлено 29 апреля 2021 в 22:35

ПЕРШАМАЙСК (да 20.04.1939 года – Гаспады)

 вёска ў Першамайскім сельсавеце.

У 1636 годзе Гаспады – сяло Бардзілаўскага войтаўства Магілёўскай эканоміі, 32 валокі зямлі, млын. У 1785 годзе вёска маёнтка Галавічы Чавускага павета, уладанне В.Я.Чычагава, 59 двароў, 336 жыхароў, млын. У 1848 годзе вёска маёнтка Трылесіна, 42 двары, 254 жыхары, уладанне Перасвет-Солтана ((у сялянскім карыстанні знаходзілася 488 дзесяцін зямлі). У 1897 годзе вёска Дрыбінскай воласці, 69 двароў, 400 жыхароў, школа граматы, вадзяны млын (6 жыхароў). У 1909 годзе 79 двароў, 501 жыхар, мелася казённая вінная лаўка, на сядзібе аля млына 5 жыхароў. З 20.08.1924 года да 1931 года вёска – цэнтр Гасподаўскага сельсавета (20.04.1939 Першамайскі) Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР (да 26.07.1930),  з 08.07.1931 года –16.09.1959 года ў Горацкім, з 12.02.1935 года і  з 29.12.1989 года – у Дрыбінскім раёне. У 1926 годзе 115 двароў, 777 жыхароў. У 1930 годзе арганізаваны калгас “Чырвоная змена” (у 1932 – 13 гаспадарак, працаваў млын). У 1940 годзе 83 двары, 412 жыхароў. З 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса “Чырвоная змена” (2 калгасы), з 1956 года ў калгасе “Камінтэрн”, з 19.04.1957 года ў саўгасе “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна). Да 1967 года існавалі 2 вёскі: Першамайск Малы і Першамайск Вялікі. На 01.01.2004 года 33 двары, 49 жыхароў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.