Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

вёска ГАЛАВІЧЫ

Дата: 28 апреля 2021 в 22:41, Обновлено 29 апреля 2021 в 22:40

ГАЛАВІЧЫ – вёска ў Першамайскім сельсавеце.

У канцы 16 стагоддзя Галавічы – вёска Аршанскага павета Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. У 1643 годзе сяло ў Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі: 26 валок зямлі. У 1785 годзе – сяло аднайменнага маёнтка, 15 двароў, 568 жыхароў, уладанне В.Я.Чычагава у Чавускім павеце Расійскай імперыі. У сяле размяшчаліся царква, млын, кожны год 20 ліпеня адбываліся ярмаркі. Частка вяскоўцаў вырабляла драўляны посуд. 13.07.1812 года праз вёску у Смаленскім напрамку прайшла другая руская армія пад камандаваннем Баграціёна. З 1814 года на хутары Галавічы (знаходзищся побач з сялом) працавалі млын з сукнавальняй. У 1846 годзе пры Троіцкай царкве працавала вучылішча (12 вучняў). У 1848 годзе Галавічы – аднайменныя сяло і фальварак у складзе маёнтка Трылесіна, уладанне Перасвет-Солтана. Сяло налічвала 57 двароў, 322 жыхары, у карыстанні сялян знаходзілася 698 дзесяцін зямлі. У 1880 годзе – 72 двары, 430 жыхароў у Дрыбінскай воласці. У 1897 годзе на месцы сучаснай вёскі  існавалі фальварак (1 жыхар) і сяло, 105 двароў, 609 жыхароў, прыхадская Троіцкая царква, аднакласная царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, ветраны млын. Побач знаходзілася сядзіба царквы, 7 жыхароў. У 1909 годзе сяло налічвала 109 двароў, 757 жыхароў, мелася казённая вінная лаўка. З 20.08.1924 года вёска знаходзілася ў Карэбскім сельсавеце Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР (да 26.07.1930 года), з 08.07.1931года  і з 16.09.1959 года – у Горацкім, з 12.02.1935 года і з 29.12.1989 года – у Дрыбінскім раёне, з 26.06.1954 года – у складзе Першамайскага сельсавета.  У 1926 годзе – 146 двароў, 737 жыхароў. У 1930 годзе створаны калгас “Чырвоны партызан”, працавала кузня. У 1940 годзе вёска, 131 двор, 616 жыхароў, і пасёлак, 38 двароў, 165 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну у жніўні 1942 года гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 8 жыхароў, у верасні 1943 года спалілі пасёлак. Вызвалена вёска ў чэрвені 1944 года. На паўночнай ускраіне вёскі пахаваны 114 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях 1943-1944 гадоў. У 1978 гозе на магіле ўстаноўлены помнік. Пасля вайны вёска адбудавана. З 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса “Чырвоны партызан”. З 19.04.1957 года – у складзе саўгаса “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна). На 01.01.2004 года – 54 двары, 85 жыхароў, магазін, жывёлагадоўчы комплекс.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.