вёска СЛАСЦЁНЫ

Дата: 29 апреля 2021 в 08:36, Обновлено 29 апреля 2021 в 22:29

СЛАСЦЁНЫ – вёска ў Першамайскім сельсавеце.

У 1636 годзе – сяло Бардзілаўскага войтаўства Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, 13 валок зямлі. У 1785 годзе вёска Чавускага павета, уладанне В.Я.Чычагава, 27 двароў, 162 жыхары. У 1847 годзе вёска знаходзілася ў складзе маёнтка Трылесіна, уладанне Перасвет-Солтана, 22 двары, 112 жыхароў. У 1897 годзе ў Дрыбінскай воласці, 28 двароў, 177 жыхароў. У 1909 годзе 30 двароў, 201 жыхар. З20.08.1924 года ў Гасподаўскім (з 1939 Першамайскі) Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР (да 26.07.1930 года), з 08.07.1931 года і з 16.09.1959 года ў Горацкім, з 12.02.1935 года і з 29.12.1989 года – у Дрыбінскім раёне. У 1926 годзе 55 двароў, 297 жыхароў. У 1930 годзе арганізаваны калгас “Чырвоны волат” (у 1932 годзе – 12 гаспадарак). З 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса “Чырвоны волат” (2 калгасы), з 19.04.1957 года ў саўгасе “Першамайскі” (цэнтр в. Трылесіна). На 01.01.2004 года 18 двароў, 23 жыхары.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.